У Беларусі магчымыя тры новыя выпадкі каронавіруса


Дэзынфекцыя грамадскага транспарту Менску ў сувязі з распаўсюдам каронавірусу.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Беларускія медыкі падазраюць тры новыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі Міністэрства аховы здароўя 9 сакавіка.

«Учора мы атрымалі станоўчыя вынікі наяўнасці РНК віруса ў тэстах трох кантактаў першага ўзроўню асобаў, заражаных COVID-19. Калі паўторныя тэсты пацвердзяцца, можна будзе казаць пра дзевяць выпадкаў каронавіруса», – сказаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Hавiны
Каронавірус выяўлены ў больш чым 100 краінах свету
2020.03.09 06:39

Паводле яго, гэтыя людзі з’яўляюцца выключна носьбітамі. Ніякіх клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма.

Да гэтага часу паведамлялася пра шэсць заражаных каронавірусам у Беларусі. Цяпер іх лік можа вырасці да дзевяці.

Аб’ектыў
Чаму Беларусь змагаецца з каронавірусам лепш, чымся Італія
2020.03.08 21:33
  • За ўвесь час у кантынентальным Кітаі было пацверджана 80 735 выпадкаў заражэння. У 3119 выпадках людзі памерлі, а 58 600 чалавек выпісалі са шпіталяў. Пад медычным наглядам знаходзяцца 20 146 пацыентаў. Яшчэ 169 выпадкаў заражэння пацверджаныя ў Макаў, Гон-Конгу і Тайвані. Там памерлі 4 чалавекі.
  • Без уліку Кітаю, інфікаваныя выяўленыя ў 101 краіне і тэрыторыі. Заражэнне пацверджанае ў 24 727 чалавек. З іх памерлі 484, найбольш у Італіі – 234.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў