Грамадзянку Літвы будуць судзіць у Беларусі за шпіянаж


Грамадзянку Літвы Элену Раманаўскіене будуць судзіць у Беларусі за шпіянаж. МЗС Літвы паведамляе, што ведае пра сітуацыю і аказвае жанчыне дапамогу, піша LRT.

Суд Цэнтральнага раёну. Менск, Беларусь. 13 лютага 2021 года.
Фота: Цімур Котаў / Белсат

«Мы ведаем пра сітуацыю, аказваем консульскую дапамогу», – сказала прадстаўніца міністра замежных справаў Паўліна Лявіцкіце.

Элену Раманаўскіене абвінавачваюць у шпіянажы і пачнуць судзіць 3 чэрвеня. Дата ейнага затрымання невядомая. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Ёй пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.

МЗС Літвы нагадвае пра рэкамендацыі сваім грамадзянам не ездзіць у Расею і Беларусь.

У лістападзе 2023 года ведамства паведамляла, што некалькі літоўскіх грамадзянаў ужо трапілі ў зняволенне ў Беларусі:

«Цяпер у нас ёсць інфармацыя пра некалькіх грамадзянаў ЛР, якія затрыманыя і/ці адбываюць пакаранне ў Беларусі. Ведамствы Беларусі не заўсёды адразу інфармуюць пра затрыманне літоўскіх грамадзянаў».

У мінулым годзе МЗС Літвы таксама рэкамендавала не ездзіць у Беларусь, а грамадзянаў Літвы, якія там перабываюць, прасіла неадкладна вярнуцца.

Hавiны
МЗС Літвы: у Беларусі за кратамі ўтрымліваюцца некалькі літоўцаў, магчыма, незаконна
2023.11.04 16:10

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў