Беларусы пікетуюць МУС Грузіі праз вельмі доўгі разгляд прашэнняў аб прытулку


Беларусы 24 траўня пікетуюць дэпартамент міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі ў Тбілісі. Пра гэта «Белсату» паведаміў Раман Кісляк, юрыст, праваабаронца, сузаснавальнік Беларускай дыяспары Аджарыі.

Марына Зялёная і Раман Кісляк. Фота ад героя матэрыялу

Разам з ім у пікеце бярэ ўдзел Марына Зялёная, спартоўка, трэнерка, шматразовая чэмпіёнка Беларусі.

«Мэта пікету – звярнуць увагу на надта доўгі разгляд прашэнняў беларусаў аб прытулку», – апавёў Раман Кісляк.

На травень 2024 года былі пададзеныя больш як 50 заяваў беларусаў на прытулак. Ніводнага статусу нададзена не было. У трох беларускіх сем’яў тэрмін разгляду перавысіў ліміт – 21 месяц.

«Мы хочам звярнуць увагу ўраду Грузіі на неабходнасць захаваць закон, каб прашэнні разглядаліся, не перавышаючы лімітавы тэрмін 21 месяц», – адзначаў праваабаронца.

Аналітыка
41 прашэнне і ніводнага адабрэння. Чаму Грузія не дае беларусам прытулак і ці дапамогуць дэмсілы?
2024.04.10 06:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў