ДТЗ на Меншчыне: аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла пра трагічнае ДТЗ, якое адбылося 23 траўня каля 15:20 у Чэрвеньскім раёне.

Аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам.
Фота: pressmvd / Telegram

Паведамляецца, што на аўтадарозе М-4 «Менск-Магілёў» 44-гадовы жыхар Магілёва, кіруючы аўтамабілем BMW, «здзейсніў спадарожнае сутыкненне са школьным аўтобусам МАЗ». На момант здарэння ў аўтобусе знаходзілася сямёра дзяцей.

Аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам.
Фота: pressmvd / Telegram

«Кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў на месцы здарэння. Ягоная пасажырка, 42-гадовая магіляўчанка, а таксама 13-гадовая дзяўчынка-пасажыр аўтобуса дастаўлены ў медычную ўстанову для ацэнкі стану здароўя».

Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў