СК распачаў спецыяльнае вядзенне супраць заснавальніка клінікі «Новы зрок»


Следчы камітэт паведаміў, што супраць заснавальніка сеткі клінік «Новы зрок» Алега Каўрыгіна распачатае спецыяльнае вядзенне.

Алег Каўрыгін, заснавальнік сеткі клінік «Новы зрок».
Фота: doktora.by

Механізм спецыяльнага вядзення дазваляе ўладам Беларусі судзіць людзей завочна, калі тыя застаюцца за мяжой.

Заснавальніку клінікі «Новы зрок» Алегу Каўрыгіну выставілі абвінавачанне адразу паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне варожасці»);
  • ч. 3 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў»);
  • ч. 4 арт. 16, ч. 2 арт. 243.1 КК («Ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента пры пералічэнні падаткаў»);
  • ч. 4 арт. 16, ч. 2 арт. 243.3 КК («Ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў»);
  • ч. 2 арт. 295 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі»);
  • ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да санкцыяў»);
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 361.4 КК («Судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»);
  • арт. 369.1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»);
  • ч. 4 арт. 16, ч. 1 арт. 427 КК («Службовая падробка»).

Каўрыгіну Следчы камітэт прапануе прыйсці на адрас: Менск, вул. Першамайская, 7 (у гэтым будынку месціцца УСК Менску). Дата пачатку спецыяльнага вядзення – 22 траўня.

Hавiны
Заснавальнік клінікі «Новы зрок» быў затрыманы ў Польшчы па запыце беларускіх сілавікоў у Інтэрпол
2024.03.23 19:25

Нагадаем, у красавіку 2023 года супраць фактычнага ўладальніка медцэнтру «Новы зрок» і чацвярых працаўнікоў медустановы была распачатая крымінальная справа за нібыта выплаты працаўнікам заробкаў у канвертах. Улетку 2023 года Міністэрства аховы здароўя Беларусі пазбавіла клініку «Новы зрок» ліцэнзіі. Пасля гэтага «Новы зрок» паведаміў, што ідзе з рынку Рэспублікі Беларусь.

Hавiны
«Афтальмалогія адкаціцца гадоў на дваццаць за паўгода». Заснавальнік «Новага зроку» – пра пазбаўленне ліцэнзіі
2023.07.27 20:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў