Улады анансавалі ўнясенне зменаў у закон «Аб правах дзіцяці»


Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка заявіў, што ў Беларусі скарэктуюць закон «Аб правах дзіцяці». 

Пачатак навучальнага года ў Менску, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што апошнія змены ў закон «Аб правах дзіцяці» былі ўнесены яшчэ ў 2016 годзе і цяпер дакумент патрабуе абнаўлення.

«Зʼяўляюцца ўкіды, выклікі, якія ў першую чаргу звязаны з прапагандай нетрадыцыйных зносінаў, з цацкамі, якія ўплываюць негатыўна на дзяцей, злачыннымі замахамі на дзяцей. Створана адпаведная група, якая падрыхтавала пэўныя змяненні», – цытуе намесніка прэм’ер-міністра БелТА.

Петрышэнка паабяцаў, што ў верасні гэты дакумент унясуць ва ўрад, а ў снежні – на разгляд Палаты прадстаўнікоў.

«Мы грунтоўна ў рамках і нацыянальнай камісіі, і профільных міністэрстваў прааналізуем і падрыхтуем адпаведныя карэктаванні, якія яшчэ больш абароняць нашых дзяцей у цяперашніх умовах, зрэагуем на выклікі звонку», – сказаў віцэ-прэмʼер.

Якія канкрэтна змены плануецца ўнесці ў закон, Петрышэнка не ўдакладніў.

Разбор
Ці зможа дзяржава прымусіць беларускіх школьнікаў любіць яе?
2024.04.11 07:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў