Слезацечны газ і вадамёты на пратэстах у Аргентыне і павадкі і апоўзні ў Чылі. Фатаграфіі тыдня


Пратэсты супраць рэформаў прэзідэнта Аргентыны ў Буэнас-Айрэсе, пажары ў Ізраілі пасля абстрэлу з Лівану, расейскі авіяўдар па будынку ў Харкаве ва Украіне – мы сабралі важныя здымкі за тыдзень.

Пратэст ля будынку Нацыянальнага кангрэсу супраць рэформаў прэзідэнта Аргентыны Хавіера Мілея, якія прадугледжваюць абвяшчэнне надзвычайнага эканамічнага становішча, скарачэнне пенсіяў і абмежаванне працоўных правоў. Акцыя, арганізаваная левымі партыямі, прафсаюзамі і грамадскімі арганізацыямі, сустрэла супраціў з боку паліцыі. Праваахоўнікі выкарысталі слезацечны газ і вадамёты для разгону акцыі пратэсту. Буэнас-Айрэс, Аргентына. 12 чэрвеня 2024 года.
Фота: Gustavo Garello / AP Photo / East News
Від на раку Пічыла пасля моцных дажджоў на поўдні Чылі. Моцныя залевы выклікалі павадкі і апоўзні. Араўка, Чылі. 13 чэрвеня 2024 года.
Фота: Guillermo Salgado / AFP / East News
Палестынскі хлопчык шукае другасную сыравіну на звалцы смецця ў горадзе Дэйр-аль-Балях, сектар Газа. 13 чэрвеня 2024 года.
Фота: Majdi Fathi / NurPhoto / AFP / East News
Кімбэрлі Нобіле плача падчас акцыі пратэсту супраць законапраекту, які прапаноўвае ўвесці крымінальную адказнасць за аборты ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. 13 чэрвеня 2024 года.
Фота: Bruna Prado / AP Photo / East News
Салдаты ўкраінскай арміі рыхтуюцца да запуску разведвальнага беспілотніка Leleka-100 у кірунку Часаў Яр у Данецкай вобласці, Украіна. 10 чэрвеня 2024 года.
Фота: Jose Colon / Anadolu Press / Abaca Press / Forum
Каровы ўцякаюць ад пажару, які ўспыхнуў на поўначы Ізраілю пасля маштабнага абстрэлу з Лівану. 11 чэрвеня ізраільская авіяцыя нанесла авіяўдар па тэрыторыі Лівану, у выніку якога загінуў высокапастаўлены афіцэр «Хізбулы» Талеб Абдала і яшчэ некалькі баевікоў. У адказ Ліван запусціў 215 ракетаў па Ізраілі, частка якіх была перахопленая сістэмамі СПА. Галянскія вышыні, Ізраіль. 13 чэрвеня 2024 года.
Фота: Mostafa Alkharouf / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Ратавальнікі і паліцыянты нясуць параненага чалавека на насілках да машыны хуткай дапамогі з будынку, які быў разбураны расейскім авіяўдарам. У выніку атакі пацярпелі восем жыхароў. Харкаў, Украіна. 10 чэрвеня 2024 года.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News
Працаўнікі СМІ назіраюць за гіганцкай пандай Сян Сян, якая есць пачастункі ў гонар свайго сёмага дня нараджэння на Даследчай базе развядзення гіганцкіх пандаў у Чэнду. Сян Сян нарадзілася ў Японіі ў 2017 годзе і была перавезеная ў Кітай у лютым 2023 года. Яань, Кітай. 12 чэрвеня 2024 года.
Фота: Tingshu Wang / Reuters / Forum

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў