Мінюст прапанаваў ліквідаваць аб’яднанне садзейнічання беларуска-расейскай інтэграцыі


19 чэрвеня ў Менскім гарадскім судзе будзе разгледжаная позва Міністэрства юстыцыі РБ з патрабаваннем аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання садзейнічанню беларуска-расейскай інтэграцыі «Разам».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Крыніца: soyuz.by

Такі запіс з’явіўся ў раскладзе на партале электроннай судовай вытворчасці. Працэс адбудзецца а 10-й раніцы. Яго будзе весці суддзя Іна Угнівенка, паведамляе выданне «Позірк».

Арганізацыя была зарэгістраваная 1 сакавіка 1999 года. У лютым 2022 года аб’яднанне паведаміла ў Мінюст аб намеры працягнуць сваю працу, на той час у структуры арганізацыі было 125 сяброў (у Берасцейскай вобласці – 25, Менску і іншых абласцях – 95, у Расеі – 5).

Цягам 2021 года арганізацыі правяла ўсяго два мерапрыемствы: пасяджэнні праўлення. Інфармацыі пра тое, чым займаецца аб’яднанне, у адкрытым доступе няма.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў