Юрыст: Міжнародная абарона дапамагае беларусам зняцца з вышуку Інтэрполу


Улады Беларусі надалей спрабуюць затрымаць і экстрадаваць у Беларусь палітычных эмігрантаў. У тым ліку на падставе непалітычных артыкулаў. Але ў беларусаў ёсць спосаб сысці ад такой формы пераследу. Пра гэта паведаміў выданню «Медиазона» Андрэй Розум, партнёр калегіі міжнароднай юрыдычнай кампаніі Legal Status.

Інтэрпол.
Фота: FAZ

Юрыст адзначыў, што Інтэрпол – гэта толькі камунікатар паміж краінамі, а рашэнне адносна канкрэтнай асобы, што трапіла ў вышук, прымае краіна, у якой яе затрымалі.

«Цяжка казаць, які арышт палітычны, які не. Бо ёсць кейсы палітычныя паводле абвінавачання, і іх Інтэрпол сам не дадае ў вышук – справа [Святланы] Ціханоўскай і [Паўла] Латушкі. Шмат хто з супрацоўнікаў НДА меў у Беларусі ІП і плаціў падаткі як ІП. На іх пазаводзілі крымінальныя справы аб ухіленні ад падаткаў», – расказаў Андрэй Розум.

Паводле яго, улады Беларусі карыстаюцца двума механізмамі Інтэрполу, падаючы сваіх грамадзянаў у вышук: Red notice і Diffusion. Пры гэтым у іх ёсць права самім вырашаць, якім менавіта чынам падаваць запыт. Запыт з Red notice правярае Генсакратарыят Інтэрполу, ён разглядае і дадае яго ў базу. У выпадку з Diffusion дзяржава-заяўнік сама рассылае запыт у базы Інтэрполу ў розных рэгіёнах. Запыты такога кшталту небяспечныя тым, што перад публікацыяй яны не правяраюцца.

Розум мяркуе, што беларусы, уключаныя ў міждзяржаўную базу вышуку Беларусі і Расеі, могуць быць і ў базе Інтэрполу. На ягоную думку, галоўная рызыка ў Еўропе для затрыманага на запыт з Беларусі – правесці некалькі месяцаў, аж да года, у СІЗА ці турме, чакаючы рашэння. Юрыстам кампаніі, у якой працуе Розум, удалося дапамагчы некалькім дзясяткам беларусаў, якіх Беларусь уключыла ў базу Інтэрполу. У большасці выпадкаў зняцца з вышуку дапамагала міжнародная абарона (у некаторых беларусаў яна была, а некаторыя атрымлівалі ў працэсе).

Нагадаем, што Найвышэйшы суд Сербіі пастанавіў экстрадаваць беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. На гэтую пастанову яшчэ можна падаць апеляцыю, а потым яе мае падпісаць міністр юстыцыі. Гнёта затрымалі ў Сербіі на запыт Інтэрполу яшчэ ў кастрычніку летась, і суд першай інстанцыі пастанавіў экстрадаваць яго ў Беларусь.

Каментар
«Каб людзі мелі пэўнасць». Польшчу папрасілі выдаваць беларусам «замяняльнік пашпарту» на 3 гады
2024.04.24 20:36

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў