У баях пад Ваўчанскам загінулі ваяры Беларускага добраахвотніцкага корпусу


Беларускі добраахвотніцкі корпус (БДК) працягвае ўдзельнічаць у баях з расейскімі акупантамі ва Украіне, у наваколлі Ваўчанску Харкаўскай вобласці.

Беларускі добраахвотніцкі корпус падчас баёў пад Ваўчанскам. Скрыншот з
відэа: Беларускі добраахвотніцкі корпус / Telegram

«Прыняўшы першымі бой на поўначы перад Ваўчанскам, мы стрымалі першую хвалю сотняў ардынцаў. Далей былі баі за кожны дом, кожны квартал Ваўчанску. Нашыя групы прарываліся праз бандыцкія парадкі расейцаў, каб прыяднацца да выбуданавай лініі абароны разам з РДК [Расейскім добраахвотніцкім корпусам. – Рэд. belsat.eu]», – адзначылі ў БДК.

Як паведамляецца, некаторыя з ваяроў беларускага корпусу ў тых баях загінулі. Іхныя імёны і абставіны гібелі не называюцца.

«Палеглых не вярнуць, але параненым можа дапамагчы кожны, хто сёння вольны дзякуючы іхнаму подзвігу», – заявілі ў БДК.

Зрабіць ахвяраванне можна згодна з рэквізітамі, размешчанымі тут.

Нагадаем, што два байцы палка Каліноўскага загінулі на харкаўскім кірунку 9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі. Трагедыя здарылася дарогаю на пазіцыі, дзе яны меліся забраць адзін з баявых разлікаў пасля сканчэння задачы, але натрапілі на міну. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў