МАК дапусціў 11 беларускіх спартоўцаў да Алімпіяды ў Парыжы. На пэўных умовах


Міжнародны алімпійскі камітэт 15 чэрвеня апублікаваў спіс беларускіх і расейскіх спартоўцаў, якім дазволілі ўдзельнічаць сёлета ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Яны будуць выступаць у індывідуальным нейтральным статуце.

У 2024 годзе Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы.
Фота: fattiretours.com

Спартоўцаў адбірала адмысловая нейтральная камісія AINERP, што ацэньвала права кожнага грамадзяніна Беларусі і Расеі на ўдзел у Алімпіядзе.

Яны змогуць удзельнічаць толькі пры ўмове прыняцця індывідуальнага запрашэння і падпісання ўмоваў удзелу, у якіх яны абавязуюцца выконваць Алімпійскую хартыю, у тым ліку «Мірную місію Алімпійскага руху».

Спіс спартоўцаў яшчэ будзе абнаўляцца. На гэты момант у яго трапілі:

  • Ганна Церах (веласпорт)
  • Іван Літвіновіч (батут)
  • Віялета Бардзілоўская (батут)
  • Сюзана Валодзька (цяжкая атлетыка)
  • Яўген Ціханцоў (цяжкая атлетыка)
  • Ягор Акуліч (барацьба)
  • Уладзіслаў Казлоў (барацьба)
  • Абубакар Хаслаханаў (барацьба)
  • Дзмітрый Зарубскі (барацьба)
  • Віялета Рэбікава (барацьба)
  • Крысціна Сазыкіна (барацьба).

Беларуская бягуння Крысціна Ціманоўская, якая выступае за Польшчу, таксама заваявала пуцёўку на Алімпійскія гульні. Алімпіяда пройдзе ў Парыжы 26 ліпеня – 11 жніўня 2024 года.

Аб’ектыў
Алімпіяда ў Парыжы: беларускія спартоўцы маюць усяго 20 ліцэнзіяў
2024.05.04 21:09

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў