«Закон і правапарадак» не стаў выключаць Азарава са спісу за рассылку ў боце «Перамога»


Выбарчы спіс «Закон і правапарадак» на выбарах у Каардынацыйную раду апублікаваў у тэлеграм-канале арганізацыі «BYPOL» адказ на прапанову выбарчай камісіі выключыць з гэтага спісу яго лідара Аляксандра Азарава з прычыны рассылання праз тэлеграм-бот «Перамога» агітацыйных матэрыялаў.

Кіраўнік арганізацыі «BYPOL», былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) Аляксандр Азараў на палітычнай канферэнцыі, прысвечанай выбарам у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Варшава, Польшча. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Як паведамляецца, каманда «Закон і правапарадак» большасцю галасоў пастанавіла пакінуць Аляксандра Азарава ў спісе. Там таксама заявілі, што ўльтыматум выбарчага спісу «відавочна не адпавядае стандартам дэмакратычных выбараў».

«У адпаведнасці з падпунктам 8.2. Палажэння аб выбарах у Каардынацыйную раду выбарчыя суб’екты і кандыдаты вольныя ў выбары сродкаў і метадаў вядзення выбарчай кампаніі з улікам агульнапрызнаных прынцыпаў правоў чалавека і стандартаў дэмакратычных выбараў», – заявілі ў «Законе і правапарадку».

Там мяркуюць, што «палажэнне аб выбарах у КР не прадугледжвае выдалення выбарчага субʼекта з прычыны рассылання чат-боту плану “Перамога” і невыканання правілаў бяспекі выбарцаў». Пастанова выбарчай камісіі адносна Азарава «была прынятая на эмоцыях у адпаведнасці з асабістым меркаваннем і прэтэнзіямі», кажуць у выбарчым спісе.

Выбары ў КР
Ці без Азарава, ці ніяк: за рассылку ў чат-бот «Перамога» з выбараў у КР могуць зняць увесь спіс «Закон і правапарадак»
2024.05.23 22:28

Вечарам 23 траўня адбылося адкрытае паседжанне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады. Старшыня камісіі Алена Прыходзька адзначыла, што за апошнія содні да іх прыйшла велізарная колькасць скаргаў на тое, што вечарам аўторка, 21 траўня, карыстальнікі Telegram, якія калісьці зарэгістраваліся ў плане «Перамога», масава атрымалі паведамленні з заклікам галасаваць за Азарава і ягоны спіс «Закон і правапарадак». Праз такія паведамленні маглі быць арыштаваныя беларусы ўнутры краіны. У скаргах людзі патрабуюць ад камісіі адрэагаваць на гэта належным чынам.

Выбарчая камісія прыйшла да высновы, што Азаравым было здзейсненае невыкананне правілаў бяспекі, прапісанае як прыярытэтнае ў мемарандуме, пад якім падпісваліся ўсе чальцы спісаў для рэгістрацыі на выбарах. Камісія адзначыла: кожны, хто падпісваецца на тэлеграм-каналы, нясе персанальную адказнасць за гэта, аднак гэта не адмаўляе адказнасці іншых асобаў, тым больш у сітуацыі, калі выдаліць тэхнічна той жа бот атрымліваецца даволі складана.

Камісія не можа зняць асобу з выбараў (у палажэнні прапісана, што гэта можа зрабіць толькі кіраўнік спісу, якім і ёсць Азараў), а можа зняць з выбараў спіс цалкам. Таму Азараву прапанавалі ўзяць самаадвод, каб даць магчымасць спісу «Закон і правапарадак» удзельнічаць у выбарах 25–27 траўня. Час для прыняцця пастановы – 9:00 24 траўня. Пры гэтым некаторыя чальцы камісіі выступілі за тое, каб зняць спіс з выбараў у любым выпадку, бо каманда Азарава ніяк не адрэагавала на рассылку паведамленняў і не папрасіла за гэта прабачэння ў выбарнікаў.

Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская 22 траўня заявіла, што Азарава пазбавілі доступу да боту плану «Перамога».

Разбор
Як выдаліць ботаў у Telegram, каб не было слядоў і сюрпрызаў (просты спосаб не дапаможа)
2024.05.23 16:31

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў