Выбарчая камісія зняла спіс «Закон і правапарадак» Азарава з выбараў у КР


24 траўня Выбарчая камісія прыняла пастановы адносна выбарчых спісаў «Закон і правапарадак» і «Наша справа» на выбарах у Каардынацыйную раду. Пра гэта паведамілі ў КР.

Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька на вялікай палітычнай канферэнцыі аб выбарах у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 19 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

У прыватнасці Выбарчая камісія пастанавіла зняць з выбараў у КР спіс «Закон і правапарадак» у якасці пакарання за выкарыстанне чат-бота плану «Перамога» для агітацыі.

Таксама камісія выключыла двух чальцоў са спісу «Наша справа» – Віктара Саскевіча і Андрэя Жукаўца, бо пасля сыходу з выбараў кандыдаткі Яны Цыгалкі спіс пераставаў адпавядаць гендарным квотам.

У камісіі палічылі, што выкарыстаннем спісам «Закон і правапарадак» чат-бота плану «Перамога» для агітацыі было здзейсненае невыкананне правілаў бяспекі, прапісанае ў Мемарандуме як прыярытэтнае і пад чым падпісваліся ўсе чальцы спісаў для рэгістрацыі на выбарах. Камісія прапанавала спісу выключыць за гэта свайго лідара Аляксандра Азарава, але каманда на гэта не пагадзілася.

Што датычыць спісу «Наша справа», то з яго праз ціск сілавікоў сышла адна кандыдатка. Рашэннем Выбарчай камісіі кіраўніцы спісу Розе Турарбекавай далі час на тое, каб прывесці спіс у адпаведнасць з правіламі Палажэння, то бок выдаліць са сваёй каманды двух мужчынаў.

Тэст
Выбары ўжо блізка. Прайдзі тэст і абяры свайго кандыдата ў Каардынацыйную раду
2024.05.23 10:06

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў