Крамы польскага абутку спыняюць працу ў Беларусі праз беларускія контрсанкцыі


Крамы польскага абутку «Wojas» паведамілі пра распродаж калекцыяў і спыненне працы, піша smartpress.by.

Фота: www.instagram.com/wojas_belarus

«Мы закрываемся. Сказалі ўчора, тэрміны пакуль не агучылі», – пацвердзілі журналістам прадаўцы.

Прычынаю разасланага кампаніяй паведамлення сталася пастанова ўраду Беларусі пашырыць спіс тавараў, якія нельга ўвозіць з Польшчы, а таксама з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі ды прадаваць у Беларусі. Сярод іх піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду скуры, для валасоў, для галення, для гігіены рота і зубоў, дэзадаранты, мыла, мыйныя сродкі для кухні і купальні, дываны, тэкстыльная адзенне, галаўныя ўборы, пасцельныя прыналежнасці, посуд і некаторая іншая прадукцыя. Сярод іншага Менск забараніў увозіць з названых краінаў абутак – як гумавы, гэтак і скураны.

Беларусь увяла абмежаванні на ўвоз прадуктаў з недружалюбных краінаў, якія «рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку» з 1 студзеня 2022-га. Першапачаткова забарона ўводзілася на паўгода, аднак улады пастанавілі яе падоўжыць. І рабілі гэта неаднаразова.

Беларусы ўжо не знойдуць на беларускіх прылаўках наступных тавараў з «недружалюбных краінаў»:

  • свініна, мяса буйной рагатай жывёлы, мяса птушкі – свежае, астуджанае або замарожанае;
  • субпрадукты, свіны тлушч, тлушч хатняй птушкі;
  • мяса салёнае, у расоле, сушанае ці вэнджанае, харчовая мука з мяса ці мясных субпрадуктаў, каўбасы;
  • малако і малочная прадукцыя (акрамя спецыялізаванай безлактознай малочнай прадукцыі для дыетычнага лячэбнага і прафілактычнага харчавання);
  • гародніна;
  • садавіна і арэхі;
  • кандытарскія вырабы.

У спіс «недружалюбных краінаў» уваходзяць ЕЗ, ЗША, Канада, Нарвегія, Албанія, Ісландыя, Паўночная Македонія, Вялікая Брытанія, Чарнагорыя, Швейцарыя.

Разбор
«Улады хапаюць паветра перад утапленнем». Ці моцна ўдараць новыя санкцыі па «несяброўскіх» інвестарах?
2024.04.23 19:59

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў