У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб амністыі


Савет міністраў 23 траўня перадаў у Палату прадстаўнікоў праект закону «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Пра гэта паведамляе прэс-служба заканадаўчага органа.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Daniel Abbatt / pexels.com

24 траўня пастаянная камісія па нацыянальнай бяспецы правядзе пасяджэнне, на якім будзе абмяркоўвацца пытанне аб падрыхтоўцы законапраекту да разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.

Адказнымі за дакумент дэпутатамі прызначаны Ігар Пашкоў (палкоўнік міліцыі, былы начальнік штабу МУС) і Аляксандр Барсукоў (генерал-лейтэнант міліцыі, былы намеснік міністра ўнутраных справаў).

Пра тое, што ў Беларусі рыхтуецца новая амністыя размовы вядуцца з кастрычніку 2023 года. Афіцыйна ўлады паведамілі пра яе рыхтаванне 11 студзеня 2024 году, калі Аляксандр Лукашэнка сабраў адмысловую нараду з гэтай нагоды. У прыватнасці ён заклікаў «падысці да пытання амністыі нетрадыцыйна» і «больш уважліва паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных».

Пасля нарады ў Лукашэнкі міністр унутраных справаў Іван Кубракоў назваў галоўнай асаблівасцю 2024 года амністыю жанчын з няпоўнагадовымі дзецьмі, а таксама мужчынаў, на выхаванні якіх застаюцца няпоўнагадовыя. «Прапанаванае новаўвядзенне – ужыць амністыю да асобаў, асуджаных за асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку забойствы і цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці», – патлумачыў міністр.

Адначасова Кубракоў папярэдзіў, што палітычным зняволеным на амністыю разлічваць не варта, бо «яны не ўсвядомілі, што здзейснілі».

Аналітыка
Амністыя 2024 года ў Беларусі. Калі яна будзе і каго па ёй вызваляць, а каго – не
2024.04.15 09:46

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў