Дырэктар ФСБ заявіў, што напад на «Crocus City Hall» арганізавалі ісламісты з Афганістану


Дырэктар Федэральнай службы бяспекі Расеі Аляксандр Бортнікаў, выступаючы на паседжанні Савету кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаваў СНД, заявіў пра затрыманні больш як 20 асобаў у справе аб тэракце ў падмаскоўным комплексе «Crocus City Hall». Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

Канцэртная зала «Crocus City Hall» пасля тэракту. Скрыншот з відэа sledcom.ru

Кіраўнік ФСБ адзначыў, што ў ліку затрыманых як непасрэдныя выканаўцы, так і суўдзельнікі.

Паводле Аляксандра Бортнікава, падрыхтоўчыя дзеянні, фінансаванне, напад і адыход тэрарыстаў каардынаваліся праз інтэрнэт чальцамі групоўкі «Вілаят Хурасан» – афганскага філіялу тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Каардынатары былі ў афганска-пакістанскай зоне.

«Следства працягваецца, але ўжо можна з упэўненасцю сказаць, што непасрэднае дачыненне да гэтага нападу мае вайсковая выведка Украіны», – заявіў разам з тым Бортнікаў.

У чым выявілася гэтае «непасрэднае дачыненне» і што пра гэта сведчыць, не ўдакладняецца.

Вечарам 22 сакавіка перад канцэртам гурта «Пикник» у маскоўскай канцэртнай зале «Crocus City Hall» адбылася масавая страляніна, гучалі выбухі, адбыўся пажар. Ахвярамі тэракту сталі 145 асобаў, у тым ліку грамадзяне Беларусі.

І хоць адказнасць за напад на сябе бралі прадстаўнікі «Ісламскай дзяржавы», улады Расеі працягваюць настойваць на ўкраінскім следзе.

Hавiны
У дачыненні да працаўнікоў «Crocus City Hall» пасля тэракту пачалі справу за халатнасць
2024.04.07 14:24

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў