Замест 1200 чалавек, як было ў папярэднія гады, сёлета квота – 800. Рашэнне прыняць менш уцекачоў патлумачыў міністр МУС Ігар Шуневіч.
«Скарачэнне адбылося па абʼектыўных прычынах. Сёння вострай неабходнасці ў прыняцці большай колькасці ўцекачоў у нас няма. У нас сёння і дастатковых умоў няма для таго, каб прымаць большую колькасць уцекачоў і тых, хто шукае абароны і прытулку ў нашай краіне», – заявіў ён у эфіры СТВ.
135 асобаў – Берасцейская вобласць, 170 – Віцебская, 170 – Гомельская, 95 – Гарадзенская і 115 – Магілёўская. Па Менскай вобласці квота – 115 асобаў.
У каментары «Белсату» юрыст Павел Сапелка выказаў меркаванне, што новыя квоты прымаюцца для больш раўнамернай нагрузкі ўпраўленняў па грамадзянстве і міграцыі.
Раней паведамлялася, што Еўразвяз выдзяляе Беларусі 7 млн. еўраў для стварэння цэнтраў для нелегальных мігрантаў.
Уцекачы, згодна з Жэнеўскай канвенцыяй ААН «Аб статусе бежанцаў» ад 1951 году – гэта асобы, якія абгрунтавана баяцца, што могуць стаць ахвярамі ганенняў па прыкметах расы, веравызнання, грамадзянства, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы, сексуальнай арыентацыі ці палітычных поглядаў.
Праблема мігрантаў з Чачні, якія там вымушаныя туліцца па вакзалам і іншым грамадскім месцам, дагэтуль не вырашаецца. Ці сталі беларусы ксенафобамі?
ДР belsat.eu