У МЗС Малдовы выклікалі амбасадара Расеі і выказалі яму «глыбокую занепакоенасць»


У Міністэрства замежных справаў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы выклікалі амбасадара Расеі ў Кішынэве Алега Васняцова. Нагода – заява прадстаўніка Міністэрства абароны РФ.

Прыднястроўе.
Фота: УНІАН

Дыпламату выказалі «глыбокую занепакоенасць» заявамі расейскага чыноўніка.

У МЗС назвалі гэтыя заявы неабгрунтаванымі і супярэчнымі пазіцыі Расеі, якая падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Малдовы ў міжнародна прызнаных межах.

Таксама падчас сустрэчы было пацверджана, што Малдова застаецца нейтральнай дзяржавай, і выказана просьба аб выкананні гэтага прынцыпу ўсімі міжнароднымі субʼектамі, уключаючы РФ.

Hавiны
Расея нападзе на Малдову? У Міністэрстве абароны РФ распавялі пра свае планы
2022.04.22 13:56

Нагадаем, што 22 красавіка намеснік камандуючага войскамі Цэнтральнай вайсковай акругі генерал-маёр Рустам Мінекаеў заявіў, што расейскае войска падчас другога этапу вайны павінна ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам. Пры гэтым ён дадаў, што кантроль над поўднем Украіны – «гэта яшчэ адзін выхад у Прыднястроўе, дзе таксама адзначаюцца факты прыгнёту расейскамоўнага насельніцтва».

Hавiны
«Атака на Украіну павялічвае рызыку для Польшчы, краінаў Балтыі і Малдовы»
2022.01.12 14:15

ПС belsat.eu

Стужка навінаў