У Беларусі стаў недасяжны яшчэ адзін інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс – навінны партал telegraf.by.
Загрузіць сайт атрымліваецца толькі праз праграмы VPN. Пры гэтым з-за мяжы рэсурс даступны.
Паводле крыніц «Белсату», паведамленне ад Міністэрства інфармацыі выданню прыйшло раніцай 20 кастрычніка. Сайт вінавацяць у стварэнні пагроз нацыянальнай бяспецы.
Сайт telegraf.by быў заснаваны 11 жніўня 2005 года.
Нагадаем, што раніцай 20 кастрычніка сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю выдання «Новы Час».
МГ belsat.eu