Мэр Марыупалю Вадзім Бойчанка падчас круглага стала аб палітычных і праўных наступствах злачынстваў РФ супраць Украіны паведаміў, што ў шпіталі Марыупалю жыўцом згарэлі амаль 50 чалавек.
Таксама ён заявіў, што Марыупаль, які нядаўна быў сімвалам развіцця, цяпер амаль цалкам разбураны расейскімі акупантамі.
Больш за 90 % гарадской інфраструктуры знішчана. Прынамсі 40 % ужо не аднавіць.
«Толькі паводле папярэдніх ацэнак у Марыупалі за месяц блакады загінулі 5 тысяч чалавек, з якіх прыкладна 210 – дзеці. Расейскія тэрарыстычныя войскі скінулі некалькі звышмагутных бомбаў на дзіцячы шпіталь, знішчылі адзін з карпусоў гарадскога шпіталя № 1. Жыўцом згарэлі амаль 50 чалавек. Разбамбілі Драматычны тэатр, дзе да таго часу ад абстрэлаў хавалася больш за 900 чалавек. Гэта толькі некалькі прыкладаў мэтанакіраванага знішчэння мірнага насельніцтва Марыупалю», – адзначыў мэр гораду.
Таксама Вадзім Бойчанка заклікаў краіны ЕЗ узмацніць санкцыі супраць Расеі, у прыватнасці ўвесці поўнае эмбарга на расейскую нафту і газ, каб спыніць генацыд украінцаў.
АД belsat.eu