Балгарыя спрабавала таемна паставіць ва Украіну дэфектныя боепрыпасы з Беларусі


Расследавальнікі заяўляюць, што датычныя да адной з угодаў чальцы ўраду Балгарыі маглі атрымаць «адкаты» ад 5 да 15 млн долараў.

Журналісты балгарскага цэнтру «Биволъ» і польскай «Fundacji Reporterów» знайшлі доказы паставак зброі з Балгарыі ва Украіну ў абыход парламенцкай забароны, расказвае журналісцкая супольнасць OCCRP. Але многія ракеты, якія паставілі ва Украіну, былі дэфармаванымі або іржавымі, таму іх адправілі назад.

Паводле дакументаў, якія атрымалі журналісты, балгарская кампанія «Alguns» і румынская дзяржаўная карпарацыя «CN RomArm S.A.» дамовіліся аб рээкспарце ва Украіну ракетаў, якія вырабілі яшчэ ў СССР у 1980-х гадах. Гэтыя ракеты Балгарыя купляла ў Беларусі ў 2015 па 2020 год.

У партыю, якую ацанілі ў 200 млн долараў, уваходзілі 122-міліметровыя снарады для «Градаў» і гаўбіц «Гваздзіка», 152-міліметровыя – для самаходнай гаўбіцы «Акацыя», а таксама 130-міліметровыя артылерыйскія снарады. Сцвярджаецца, што аванс за пастаўку ўнесла брытанская кампанія, заплацілі 36 млн долараў.

Балгарскія журналісты адзначаюць, што пра пастаўкі «не магла не ведаць» былая віцэ-прэм’ерка і міністарка эканомікі Карнэлія Нінова, якая ўзначальвае прарасейскую Балгарскую сацыялістычную партыю і афіцыйна адмаўляе пастаўкі зброі ва Украіну. Імаверна, яна асабіста падпісвала дазвол на кантракт, мяркуюць расследавальнікі.

«Alguns» спрабавала ўратаваць кантракт пры супрацы Міністэрства эканомікі Балгарыі і спрабавала дамовіцца на «пераатэстацыю» ракет на дзяржаўным заводзе ВМЗ. Але завод адмовіўся ад тэрміновага выканання работ праз загружанасць іншымі замовамі. Пасля гэтага, пішуць расследавальнікі, Нінова звольніла ўсю раду дырэктараў.

Крыніцы ў балгарскай контрвыведцы сцвярджаюць, што ведамства вядзе расследаванне: падазраюць, што чальцы ўраду Балгарыі атрымлівалі «адкаты» на сумы ад 5 да 15 млн долараў. Таксама сцвярджаецца, што «Alguns» ужывала падроблены дазвол на рээкспарт, зроблены ад імя беларускага «Белзнешпрамсэрвісу».

Але магчыма, што пастаўлялі не толькі гэтыя ржавыя снарады. Расследавальнікі расказваюць, што Балгарыю называюць адным з найбуйнейшых пастаўнікаў ракетаў ва Украіну – праз Румынію і Польшчу. Аб гэтым расказалі дзейны дэпутат Еўрапарламенту і былы міністр абароны Балгарыі. Крыніцы «Биволъ» сцвярджаюць, што Балгарыя пастаўляла ва Украіну нават савецкія танкі Т-72.

Hавiны
«Politico»: ваеннае падтрыманне Украіны еўрапейскімі краінамі зніжаецца
2022.08.18 13:01

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў