Дзяцей з самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» прывезлі ў санаторый на Магілёўшчыне


Дзеці з самаабвешчаных на тэрыторыі акупаваных Расеяй Данецкай і Луганскай вобласцяў Расеі «ДНР» і «ЛНР» прыбылі ў адзін з санаторыяў Магілёўскай вобласці, паведамляюць «Могилёвские ведомости».

Дзеці з самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» прыбылі ў адзін з санаторыяў Магілёўскай вобласці.
Фота: mogilevnewsby / Telegram

«Пацярпелыя ад мінна-выбухных раненняў дзеці разам з роднымі зусім нядаўна прыбылі ў санаторый «Дубровенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе будуць аздараўляцца да 24 траўня», – гаворыцца ў паведамленні дзяржаўнага медыя.

Разам з украінскімі дзецьмі прыехала дарадца кіраўніка «Данецкай Народнай Рэспублікі» па правах дзіцяці Элеанора Федарэнка.

Акрамя праходжання рэабілітацыі, для дзяцей падрыхтавалі праграму азнаямлення з Магілёўскай вобласцю.

Афіцыйны Менск разам з Беларускім Чырвоным Крыжом рэгулярна вывозяць дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны і апраўдваюць гэта аздараўленнем. Таксама беларускія ўлады і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з уладамі акупаваных РФ украінскіх тэрыторыяў.

Кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін наведваў Беларусь 27 ліпеня 2022 года. Потым Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з ім 18 красавіка 2023 года ў Менску. Таксама летась 15 чэрвеня амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты падпісаў з Пушыліным «пагадненне аб пашырэнні партнёрства». У жніўні 2023 года Беларусь наведвала дэлегацыя «ДНР».

Разбор
Украінскіх дзяцей масава вывозяць у Беларусь. Што адбываецца – і чаму гэта ваеннае злачынства?
2023.07.12 06:07

Украіна называе вываз дзяцей з акупаваных тэрыторыяў у Расею і Беларусь незаконным перамяшчэннем. Офіс генеральнага пракурора Украіны распачаў крымінальную справу па факце дэпартацыі больш як 19 тысячаў дзяцей з Данбасу, Луганскай, Запарожскай, Херсонскай і Харкаўскай вобласцяў.

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Доказы таго, што ў Беларусь незаконна вывозяць украінскіх дзяцей з часова акупаваных Расеяй тэрыторыяў, былі перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення спадзяюцца, што дзеянні рэжыму Лукашэнкі будуць кваліфікаваныя як ваеннае злачынства.

Паводле 49 артыкулу Жэнеўскай канвенцыі аб абароне цывільнага насельніцтва ў часе вайны, індывідуальнае або масавае гвалтоўнае перамяшчэнне з акупаванай тэрыторыі на тэрыторыю іншай краіны забароненае незалежна ад матываў, а калі з меркаванняў бяспекі неабходная эвакуацыя, то яна мусіць адбывацца ў межах акупаванай тэрыторыі. Адзінае выключэнне з апошняга – калі эвакуацыі ў межах акупаванай тэрыторыі не дазваляе ваенная абстаноўка, а гэта не выпадак з Украінай. Дзяцей, якім пагражае небяспека, можна эвакуяваць на тэрыторыю Крыму, а Беларусь тут увогуле не пры чым.

Hавiны
Расследавальнікі абвінавацілі членаў сям’і Лукашэнкі ў датычнасці да вывазу ўкраінскіх дзяцей
2023.07.31 22:24

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў