Роберт Фіца абвінаваціў апазіцыю ў замаху на яго і збіраецца вярнуцца да працы


Прэм’ер-міністар Славакіі Робэрт Фіца ўпершыню пракаментаваў напад на яго, які адбыўся 15 траўня. Ён абвінаваціў у гэтым апазіцыю і распавёў, што можа вярнуцца да працы ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня.

Робэрт Фіца ўпершыню каментуе напад на яго, які адбыўся 15 траўня.
Скрыншот: «Белсат»

У відэазвароце, які ён апублікаваў у «Facebook», Роберт Фіца заявіў, што няма ніякіх падстаў меркаваць, што стральба была справай рук «самотнага варʼята». Ён сказаў, што не адчувае нянавісці да нападніка і не будзе патрабаваць кампенсацыі шкоды.

«15 траўня славацкі апазіцыянер спрабаваў забіць мяне ў Хандлова праз мае палітычныя погляды», – сказаў Фіца. – «Калі ўсё пройдзе аптымальна, я змагу паступова вярнуцца да працы на мяжы чэрвеня і ліпеня».

Чалавека, які напаў на Фіца, пракуроры ідэнтыфікавалі як 71-гадовага Юрая К. Ён быў затрыманы на месцы пасля нападу і абвінавачаны ў замаху на наўмыснае забойства.

Роберт Фіца аднаўляецца ўдома пасля таго, як у яго чатыры разы стрэлілі з блізкай адлегласці. Пасля нападу ён трапіў у шпіталь у цяжкім стане, яму спатрэбілася шматгадзінная аперацыя.

Адносіны з апазіцыяй у Фіца цяжкія. Ён часта крытыкуе праціўнікаў, СМІ і нават ЕЗ.

Фіца стаў прэмʼер-міністрам, калі яго партыя «Голас – сацыяльная дэмакратыя» перамагла на выбарах у кастрычніку 2023 года. Частка іх парадку – крытыка дапамогі Украіне і падтрымка нармалізацыі адносін з Расеяй і Беларуссю.

Калі партыя Фіца перамагла, былы прэмʼер-міністр Славакіі і кіраўнік партыі «Oanoano» Ігар Матовіч заявіў, што Фіца накіруе краіну на падобны шлях, па якім пайшла Беларусь.

Hавiны
На выбарах у Славаччыне перамагла прарасейская партыя, што выступае супраць дапамогі Украіне
2023.10.01 12:12

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў