3 жніўня ўвечары на аўтадарозе М-10 адбылася ДТЗ са смяротным зыходам.
Volkswagen вылецеў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем Opel.
Паводле інфармацыі ДАІ, 23-гадовы кіроўца Volkswagen пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілям Opel. У выніку лабавога сутыкнення загінула цяжарная жанчына.
«Удар пры сутыкненні быў настолькі моцны, што спецыялісты, якія прыбылі на месца, знайшлі загінулую ў багажным аддзяленні аўтамабіля», – распавядаюць у ДАІ Берасцейскай вобласці.
Абодва кіроўцы ў цяжкім стане дастаўленыя ў шпіталь, дзве пасажыркі «Фальксвагена» атрымалі траўмы сярэдняй ступені цяжкасці і таксама знаходзяцца ў шпіталі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
ГА, belsat.eu