У судзе Першамайскага раёна сталіцы разгледзелі адміністратыўную справу праваабаронцы Насты Лойкі. Суддзя прызнаў праваабаронцу вінаватай паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства») і прысудзіў адміністратыўны арышт.
Праваабаронцу Насту Лойку ў рэжыме онлайн судзілі паводле адміністратыўнага правапарушэння. Праваабаронцу прызналі вінаватай паводле арт. 19.1 («Дробнае хуліганства») і прысудзілі 15 содняў адміністратыўнага арышту.
Насту схапілі сілавікі 28 кастрычніка. Telegram-каналы звязаныя з сілавікамі паведамілі, што затрымалі праваабаронцу паводле падазрэння па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмізму (арт. 361-4 КК).
Алена Аляксандрава belsat.eu