Міністэрства абароны распачало раптоўную праверку баявой гатовасці вайсковай часткі ў Мачулішчах


Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што 28 верасня згодна з планам падрыхтоўкі ВПС і войскаў супрацьпаветранай абароны распачалася раптоўная праверка баявой і мабілізацыйнай гатовасці вайсковай часткі №06752, якая знаходзіцца ў Мачулішчах пад Менскам.

Мачулішчы, чыгуначная станцыя.
Фота: Вікіпедыя

Праверка будзе весціся цягам месяца. Падчас яе будзе адпрацоўвацца шэраг пытанняў, асноўнымі з якіх стануць прызыў і аднаўленне навыкаў ваеннаабавязаных, зняцце з захоўвання вайсковай і спецыяльнай тэхнікі з мэтай праверкі яе баяздольнасці.

Таксама паводле інфармацыі незалежнай супольнасці чыгуначнікаў, Беларуская чыгунка разам з расейскімі вайскоўцамі праводзіць падрыхтоўчы комплекс мераў для прыняцця вайсковых эшалонаў з Расеі.

Hавiны
Беларускіх чыгуначнікаў прымушаюць падпісваць паперу аб неразгалошванні
2022.09.27 23:14

Паводле Мікалая Халезіна, практычна ўвесь грузавы рухомы састаў Беларускай чыгункі зарэзерваваны для патрэбаў Міністэрства абароны.

Hавiны
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі: БЧ рыхтуецца да прыёму вайсковых эшалонаў з Расеі
2022.09.27 17:32

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў