Прэзідэнт Малдовы Мая Санду прыняла сёння ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дню дзяржаўнага сцягу краіны. Палітык адзначыла, што краіна павінна прыкласці ўсе намаганні для стварэння прафесійнай і сучаснай арміі з-за выклікаў вайны, – паведамляе Newsmaker.
Выданне адзначае, што прэзідэнт Малдовы прызнала, што працяглы час абарончаму сектару краіны фактычна ніхто не надаваў належнай увагі. З гэтай прычыны краіна засталася фактычна без ваеннай абароны.
«Наша армія засталася без сучаснай вайсковай тэхнікі. І цяпер мы востра адчуваем наступствы памылак мінулага», – дадала яна.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліла, што Малдова павінна прыкласці ўсе намаганні для стварэння прафесійнага і сучаснага войска.
Мая Санду адзначыла, што вайсковы канфлікт ва Украіне змяніў стаўленне ў краіне да войска. «Цяпер калі на мяжы ідзе вайна, мы цудоўна разумеем, што маем патрэбу ў інвестыцыях у войска. Гэта важна для дзяржавы, інфраструктуры, бяспекі. Малдова павінна пераняць вопыт іншых нейтральных дзяржаў па ўмацаванню ўзброеных сілаў», – дадала прэзідэнт.
Нагадаем, што 25 красавіка ў Тыраспалі адбыліся выбухі каля будынку галоўнага офісу службы дзяржаўнай бяспекі, а зранку 26-га стала вядома пра падрыў дзвюх антэнаў прыднястроўскага радыётэлецэнтру «Маяк», якія рэтранслявалі радыё з Расеі. У непрызнанай ПМР абвешчаны чырвоны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі.
ЗХ belsat.eu