Студэнтку, якую арыштавалі за спробу трапіць на апеляцыю ў «справе студэнтаў», зноў затрымалі


Пасля 15-содневага арышту не выйшла на свабоду студэнтка мехмату БДУ Сафія Маргунова, паведамляюць праваабаронцы.

Сафія Маргунова.
Фота: teona_gotes / Instagram

Дзяўчыну затрымалі пасля спробы трапіць на разгляд апеляцыйнай скаргі ў «справе студэнтаў» у Менскім гарсудзе. На Сафію склалі пратакол паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») і арыштавалі на 15 содняў, якія яна адбывала ў ЦІП на Акрэсціна.

Па сканчэнні арышту дзяўчыну затрымалі паўторна і склалі на яе новы пратакол. Чакаецца новы суд, але ў чым цяпер вінавацяць Сафію – невядома.

Артыкулы
«Мы – пакаленне свабоды і жадання змяніць свет да лепшага». Зняволеныя па «справе студэнтаў» выступілі з апошнім словам
2021.07.12 22:07

На пачатку сакавіка студэнтку ўжо затрымлівалі. Тады прадстаўнікі сілавых структураў перапынілі мерапрыемства зарэгістраванага Свабоднага прафсаюзу Беларусі і Студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі «ЛІСА» ў цяпер ужо закрытым бізнес-клубе «Imaguru» і затрымалі каля 30 чалавек. Большую частку з іх адпусцілі, аднак чатырох студэнтаў накіравалі ў ЦІП.

Сярод іх аказалася і Сафія Маргунова, якую арыштавалі на 15 содняў.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў