З падарунку Лукашенкі дзецям прыбралі «нячэсных спартоўцаў»


Кожны год беларускія першакласнікі атрымліваюць 1 верасня кнігу «Беларусь – наша Радзіма» – падарунак прэзідэнта Беларусі. Сёлета кнігу дзецям раздалі толькі ў кастрычніку.

У кнізе распавядаецца пра нашу краіну, ёсць старонка, прысвечаная спартоўцам. Але калі параўнаць выданні 2018 і 2021 гадоў, свае пазіцыі ў кнізе захавалі толькі тэнісістка Арына Сабаленка і біятланістка Дар’я Домрачава.

Фрыстайлістка Ганна Гуськова.
Фота: БелТА

Каго ж прыбралі з кнігі?

Безумоўна, сапраўдных герояў беларускага спорту. Фрыстайлістка Ганна Гуськова выгуляла зімнюю Алімпіяду – 2018, а потым падтрымала беларускі народ, выступіла за сумленныя выбары, падпісала ліст свабодных спартоўцаў і стала ворагам беларускіх уладаў. І, вядома, цяпер не можа быць гонарам беларускіх першакласнікаў. Як і залатая ды бронзавая прызёрка апошняй зімовай Алімпіяды Надзея Скардзіна, якая таксама выступіла супраць гвалту і падпісала ліст спартоўцаў за сумленныя выбары.

Таксама з кнігі знікла Ванэса Каладзінская, адзіная з топ-барцоў, якая не падпісала праўладны ліст, але паехала на Алімпіяду ў Токіа і заваявала там бронзавы медаль. А вось чэмпіён свету па веласпорце на трэку – 2018 Яўген Каралёк і праўладны ліст падпісаў, і на Алімпіяду паехаў, але з кнігі яго ўсё роўна прыбралі.

Фота кнігі «Беларусь – наша Радзіма». Злева – за 2018 год, справа – за 2021 год.
Фота: Белсат

Хто жа цяпер героі паводле версіі сённяшняе ўлады?

Вядома, падпісанты праўладнага ліста і адданыя прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі: Максім Недасекаў, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Арына Сабаленка і Дарʼя Домрачава. Алімпійскі чэмпіён – 2016 Уладзіслаў Ганчароў. І тут «правільныя спартоўцы» скончыліся і таму аўтары кнігі дадалі плыўцоў Іллю Шымановіча і Насту Шкурдай, якія праўладнага ліста не падпісалі, але ніяк і не выказаліся аб сітуацыі ў краіне.

Hавiны
Зборная Беларусі па футболе заняла апошняе месца ў групе
2021.10.09 10:04

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў