Па справе затрыманы жыхар Маладзечна Павел Пяскоў. Яму пагражае да 5 гадоў зняволення.
Нагадаем, падчас акцыі салідарнасці ў Маладзечна 19 чэрвеня пры спробе затрымаць аднаго з удзельнікаў адбылася штурханіна з АМАПам. Відэа інцыдэнту трапіла ў сацыяльныя сеткі.
Народ vs. АМАП, частка 2. Маладзечна.Відэа: МКБ
Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 19 czerwca 2020
Супраць 31-гадовага жыхара Маладзечна Паўла Пяскова распачатая крымінальная справа паводле ч.2 артыкулу 363 (супраціў міліцыі з ужываннем гвалту або ягонай пагрозай). Пра гэта дзяўчыне Пяскова паведамілі ў Следчым камітэце.
Пяскову пагражае да 5 гадоў калоніі.
Народ vs. АМАП. Маладзечна.Відэа: МКБ
Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 19 czerwca 2020
ІІ belsat.eu