Эксперт: «Наступныя два тыдні вайны могуць быць вызначальнымі»


Старшыня Камітэту кіраўнікоў штабоў Узброеных сілаў ЗША генерал Марк Мілі ў эфіры «Fox News» падзяліўся меркаваннем адносна вайны ва Украіне. Вайсковец адзначыў, што наступныя два тыдні мусяць вызначыць хаду і характар усёй вайны. У той жа момант ён адзначыў, што амерыканскія ўлады прыкладаюць максімум намаганняў для арганізацыі мірных перамоваў.

Шаўроны з украінскім сцягам і нашыўкаю «Беларусь». Украіна.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Амерыканскі генерал лічыць, што пасля працягу поўнамаштабнага ўварвання РФ сітуацыя ва Украіне можа стаць яшчэ больш сур’ёзнай. Паводле ягоных словаў, ЗША робяць крокі, каб гэтага не дапусціць. Адным з крокаў у такім напрамку, як сцвярджае Мілі, выступаюць перамовы.

«Мяркую, заўсёды ёсць магчымасць эскалацыі. Нам неабходна назіраць за развіццём падзеяў і ацэньваць шанец далейшай эскалацыі. Мы гэтым займаемся. Менавіта таму вы бачылі міністра Остына, які размаўляе са сваім украінскім калегам, а я размаўляю са сваім расейскім калегам, каб не дапусціць разрастання гэтай вайны ў нешта яшчэ больш жудаснае, чым ёсць цяпер», – сказаў ён.

Мілі ўпэўнены, што наступныя некалькі тыдняў вайны ва Украіне стануць вызначальнымі.

«Цяпер на Данбасе працягваюцца баявыя дзеянні паміж украінскімі і расейскімі сіламі. Тое, як складзецца сітуацыя цягам наступных некалькіх тыдняў, у значнай ступені вызначыць далейшае развіццё вайны», – сказаў ён.

Мілі кажа, што вынікам баёў за Данбас можа стаць як пераход да пазіцыйнай вайны, так і перамога аднаго з бакоў. Ён лічыць, што найлепшым выхадам з вайны стануць мірныя перамовы, калі ўлічваць значныя страты з абодвух бакоў.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 30 траўня
2022.05.30 18:24

«Я мяркую, развязак праз перамовы быў бы лагічным выбарам. Але абодва бакі мусяць самастойна вызначыцца», – заявіў генерал.

У адваротным выпадку наступствамі падзеяў ва Украіне могуць стаць або вызначальная перамога аднаго з бакоў, або патавая сітуацыя, адзначыў Мілі.

Hавiны
Эрдаган спрабуе аднавіць перамовы паміж Украінай і Расеяй
2022.05.31 08:56

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў