Каталіцкага святара Паўла Лемеха з Шуміліна адпусцілі на волю


«Айца Паўла Лемеха адпусцілі на волю, ён вызвалены», – піша «Katolik.life». Раней тэлеграм-канал паведамляў, што святара з Шуміліна не выпусцілі на волю і судзілі паўторна. Пра вызваленне сталася вядома ўвечары 22 траўня.

Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех.
Фота: «Katolik.life»

Міліцыя затрымала каталіцкіх святароў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха 8 траўня. Гэта адбылося пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. У касцёл прыехалі тры машыны з міліцыяй у цывільным і затрымалі Паўла Лемеха. Анджэй Юхневіч у гэты час ехаў на сустрэчу, яго затрымалі ў дарозе. У той жа дзень за «экстрэмісцкія» падпіскі ў Шуміліне затрымалі верніцу.

Сутнасць абвінавачванняў, выстаўленых святарам, невядомая. Анджэя Юхневіча пакаралі 15 соднямі арышту, а Паўла Лемеха – 10 соднямі.

Прэс-сакратар польскай правінцыі місіянераў-аблятаў Павэл Гамуляк распавядаў, што прычынаю затрымання была «dywersyjna działalność». Гэта можна перакласці з польскай мовы даслоўна як «дыверсійная дзейнасць», але таксама гэта можа азначаць «падрыўная» або «экстрэмісцкая дзейнасць».

Hавiны
Каталіцкіх святароў, затрыманых 8 траўня, вінавацяць у «дыверсійнай дзейнасці»
2024.05.10 11:40

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў