Ізраіль мае намер працягнуць ліквідацыю «Хамасу» пасля завяршэння перамір'я


Начальнік генеральнага штаба Арміі абароны Ізраілю Герцы Халеві заявіў, што пасля заканчэння цяперашняга перамірʼя вайскоўцы рашуча вернуцца да барацьбы з «Хамас» да поўнай ліквідацыі групоўкі. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле генерал-лейтэнанта Халеві, салдаты Цагаль стварылі ўмовы для вызвалення першай групы закладнікаў, што адбываецца падчас цяперашняй паўзы ў баях. Аднак пасля таго, як гэтая праца будзе завершана, «мы рашуча вернемся да нашых аперацый, каб працягнуць вызваленне закладнікаў і цалкам ліквідаваць «Хамас».

«Я сустракаўся з многімі з вас на зыходзе шматгадзінных баёў як на зямлі, так і пад зямлёй, дзе вы сутыкаліся са складанымі выклікамі. Пры кожнай сустрэчы я бачыў у вашых вачах адлюстраванне значнасці моманту, баявога духу і рашучасці дасягнуць усіх мэт вайны. Я чуў, як вы казалі мне: «Мы хочам змагацца да таго часу, пакуль не вернем закладнікаў». І менавіта так мы і робім!» – заявіў кіраўнік Генштабу Арміі абароны Ізраілю, звяртаючыся да вайскоўцаў.

Нагадаем, 24 лістапада пачала дзеяць дамоўленасць паміж Ізраілем і тэрарыстычнай групоўкаю «Хамас» пра спыненне агню на чатыры дні. Заяўлялася, што цягам гэтага перыяду  «Хамас» мусіць адпусціць 50 жанчын і дзяцей, а Ізраіль вызваліць 150 палестынцаў.

У першы дзень перамір’я баевікі перадалі «Чырвонаму крыжу» 24 закладнікаў, у тым ліку 10 грамадзянаў Тайланду.

Hавiны
Хамас адклаў вызваленне другой групы закладнікаў і абвінаваціў Ізраіль у парушэнні пагаднення
2023.11.25 21:55

Увечары 25 лістапада тэрарысты адпусцілі яшчэ 17 закладнікаў: 6 з 13 вызваленых ізраільцянаў былі жанчынамі, а 7 – дзецьмі і падлеткамі. Ізраіль у сваю чаргу вызваліў з турмаў 39 палестынцаў.

26 лістапада ўлады Егіпта паведамілі, што атрымалі спісы 13 ізраільцянаў і 39 палестынцаў, якія павінны быць вызваленыя ў нядзелю.

Фота
Рэкордная атака БПЛА па Украіне і абмен закладнікаў «Хамасу». Фатаграфіі тыдня
2023.11.26 08:20

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў