Мінздароўя: у Беларусі амаль два мільёны чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19


Больш за 2 550 000 беларусаў атрымалі першую дозу супраць каронавіруснай інфекцыі, з іх – больш за 1 865 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Найбольш вакцынаваных – у Менску: больш за 400 200 чалавек, і ў Гомельскай вобласці: больш за 342 400 жыхароў.

У Берасцейскай вобласці вакцыну атрымалі больш за 227 100 чалавек, у Гарадзенскай – больш за 218 200, у Магілёўскай – больш за 216 100, у Менскай – больш за 214 600. Найменш вакцынаваная, згодна з афіцыйнай статыстыкай, Віцебская вобласць – усяго больш за 194 700 чалавек.

Hавiны
У Беларусі для хворых на COVID-19 выдзелілі 30 000 ложкаў, перапрафілявалі амаль усе больніцы
2021.10.15 18:12

Па стане на 16 кастрычніка, згодна з дадзенымі Мінздароўя, у Беларусі на лячэнні ад COVID-19 знаходзяцца 22 548 чалавек. Гэта на 186,87% больш, чым месяц таму, калі хварэлі 7860 чалавек.

За апошнія содні выяўлена 2 068 новых выпадкаў захворвання, 17 чалавек памерлі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў