«Russians go home!» Беларусы ва ўсім свеце пратэстуюць супраць вайны


Беларусы ва ўсім свеце выходзяць на антываенныя акцыі, каб выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам. Яны пратэстуюць супраць вайны ў Польшчы, Літве, Швецыі, ЗША, Канадзе ды ў многіх іншых краінах. Але сапраўдны гераізм – выйсці ў Беларусі, дзе за фразу «не – вайне» кідаюць у турму. Але яны выходзяць!

Беларускія дзяўчаты прайшлі з кветкамі ў руках і плакатам «Не вайне» па вуліцах Менску 3 сакавіка. Фота дасланае чытачамі.
Беларускія дзяўчаты прайшлі з кветкамі ў руках і плакатам «Не вайне» па вуліцах Менску 3 сакавіка. Фота дасланае чытачамі.
Антываенная акцыя жанчын Беларусі. «Нашыя мужы і сыны патрэбныя міру, а не вайне». Фота дасланае чытачамі.
Надпіс зроблены на снезе мемарыялу загінулым падчас Другой сусветнай вайны. Фота дасланае чытачамі.

За лозунгі «Не – вайне» ў Беларусі сёння затрымліваюць, судзяць і кідаюць за краты. Але, нягледзячы ні на што, надпісы з’яўляюцца зноў і зноў – паўсюль: на сценах дамоў, на асфальце, на прыпынках грамадскага транспарту. Нават на моргах…

Надпіс «Беларусь супраць вайны» на сцяне будынку ў адным з гарадоў Беларусі.
Акцыя ў Менску. Фота дасланае чытачом з подпісам «Юбілейка супраць вайны»

Беларусы выходзяць на акцыі ў Польшчы

На польска-беларускай мяжы каля памежнага пункту «Варшаўскі мост» 2 сакавіка прайшла антываенная акцыя беларусаў. Удзел у ёй узяў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Антываенная акцыя беларусаў на польска-беларускай мяжы.
Антываенная акцыя беларусаў на польска-беларускай мяжы.

Беларусы пратэстуюць супраць вайны ў Літве

Антываенны мітынг прайшоў на памежным пункце Мядзінінкай на літоўска-беларускай мяжы.

Беларусы зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай на памежным пераходзе Мядзінінкай у Літве.
Беларусы зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай на памежным пераходзе Мядзінінкай у Літве.

Акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай ля амбасады Расеі ў Літве «Свабода ззяе». 1 сакавіка 2022, Вільня, Літва.
Фота: КК / Белсат.

Разам з украінцамі – ва Украіне

Беларусы поплеч з украінцамі ладзяць антываенныя акцыі ў заходніх раёнах краіны.

Супольная акцыя беларусаў і ўкраінцаў у Львове.
Фота: Аляксей Францкевіч, facebook.com

Беларусы Бельгіі – супраць вайны

Антываенная акцыя ў Бельгіі

Беларусы ЗША і Канады салідарныя з Украінай

Антываенны мітынг у Мінесоце, ЗША.
Фота: Беларусы замежжа – акцыі.
Беларусы на акцыі ў Нью-Ёрку.
Фота: Беларусы замежжа – акцыі.

Беларусы Швецыі выйшлі на вуліцы

Антываенная акцыя ў Стакгольме.
Фота: Sveriges Belarusier / Беларусы Швецыі
Акцыя ў італьянскай Вероне.
Фота: Alexei Sytov
 

Беларусы на акцыях у Італіі

Плакат з акцыі ў Берліне. RAZAM e.V. – Belarusische Gemeinschaft

Беларусы Нямеччыны кажуць: «Не – вайне»

Антываенные акцыі, арганізаваныя беларусамі ці з удзелам беларусаў, праходзяць ва ўсіх гарадах свету. Шматлікія акцыі салідарнасці з Украінай пройдуць 5-6 сакавіка ва ўсіх буйных гарадах на ўсіх кантынентах.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў