Улады Чарнігава кажуць, што горад разбураны на 70 %


Чарнігаў у выніку абстрэлаў і нападаў расейскага войска знішчаны на 70 %. Пра гэта распавёў мэр Чарнігава Уладзіслаў Атрашэнка, паведамляе УНІАН.

«У нас горад нагадвае Бучу, а ў некаторых раёнах ён ужо такі, як Марыупаль. Людзей цікавіць, як ім дажыць да заўтра», – адзначыў палітык.

«У нас засяроджанне войскаў РФ на мяжы з Беларуссю, нас цікавіць, як будзе працаваць СПА, ці будуць працягваць падаць бомбы на галаву», – дадаў Атрашэнка.

На дзень 29 сакавіка мясцовыя ўлады заяўлялі, што ў Чарнігаве ў выніку баявых дзеянняў загінулі каля 400 мірных жыхароў.

  • Поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну прывяло да катастрафічнага разбурэння шмат якіх украінскіх гарадоў. Напрыклад, яшчэ ў сярэдзіне сакавіка ўлады Марыупалю ацэньвалі разбурэнні гораду на 80–90 %. У Ізюме расейскія войскі знішчылі 80 % жылых дамоў. У Ірпіні Кіеўскай вобласці разбураныя 50 % будынкаў пасля расейскіх абстрэлаў.
Фота
Праваабаронцы заявілі пра доказы ваенных злачынстваў у Бучы
2022.04.03 14:48

РР belsat.eu

Стужка навінаў