Генеральны сакратар СНД: Пастанова аб ужыванні ядравай зброі будзе прымацца Беларуссю і Расеяй разам


Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў заявіў, што ядравая зброя на тэрыторыі Беларусі будзе мець «падвойную кнопку» і што пастанова наконт ужывання гэтае зброі будзе прымацца Беларуссю і Расеяй разам, піша «Sputnik».

Сяргей Лебедзеў.
Фота: sb.by

«Ужо паведамлена, што там будзе падвойная кнопка. Гэта значыць, пастанова наконт выкарыстання ядравай зброі будзе прымацца дзвюма дзяржавамі. Гэта раз. Па-другое, мы вельмі спадзяёмся (і пра гэта ўжо таксама было заяўлена), што зброі гэтай выкарыстоўваць не давядзецца, гэта прэвентыўная захада», – сказаў Лебедзеў.

Генеральны сакратар СНД таксама назваў «шуміху, узнятую на Захадзе» вакол размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі, «неабгрунтаванай». На ягоную думку, такая рэакцыя Захаду «гаворыць аб падвойных стандартах, аб двудушнасці і крывадушнасці заходніх палітыкаў». Паводле версіі Лебедзева, ядравая зброя размяшчаецца ў Беларусі для гарантавання бяспекі на фоне ваеннай актыўнасці ля беларускіх межаў.

Раней МЗС Беларусі, кажучы пра размяшчэнне расейскай ядравай зброі, сцвярджала, што яна будзе прысутнічаць у Беларусі «без перадачы Менску кантролю».

Hавiны
Дзе ў Беларусі могуць размясціць ядравую зброю? Топ-5 варыянтаў
2023.03.29 14:46

Нагадаем, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін 25 сакавіка паведаміў пра намер размясціць тактычную ядравую зброю на тэрыторыі Беларусі. Заява была зробленая ў кантэксце размовы пра вайну з Украінай і супрацьстаянне з Захадам. Пастанова Масквы нібыта мусіць стаць адказам на пастаўкі Вялікай Брытаніяй ва Украіну боепрыпасаў са збедненым уранам, якія Пуцін назваў «зброяй з ядравым кампанентам». Да 1 ліпеня плануецца завяршыць будаўніцтва сховішча для тактычнай ядравай зброі на беларускай тэрыторыі.

Аналітыка
Як размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі паўплывае на вайну ва Украіне?
2023.03.29 07:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў