Сама меней 9 асобаў загінулі ў выніку расейскага ўдару па Крывым Рогу


Расея ўдзень 12 чэрвеня нанесла ракетны ўдар па родным горадзе ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага – Крывым Рогу. Вядома пра 29 параненых і 9 загінулых.

Украінскія ратаўнікі ў Крывым Рогу 12 чэрвеня.
Фота: МВС України / Telegram

«Штодня і кожную гадзіну расейскі тэрор даказвае, што Украіна разам з партнёрамі павінна ўзмацняць СПА. … Сучасныя сістэмы супрацьпаветранай абароны здольныя забяспечыць максімальную абарону людзей, нашых гарадоў, нашых пазіцый. І мы максімальна маем патрэбу ў іх», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

У Офісе генпракурора паведамілі, што колькасць загінулых у выніку атакі па Крывым Рогу павялічылася да 9. Параненыя 29 асобаў, сярод іх 5 – дзеці.

Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца.

Крывы Рог не першы раз робіцца ахвярай расейскіх абстрэлаў. Гэтак, 31 ліпеня 2023 года адна ракета пацэліла ў навучальную ўстанову, другая – у жылы шматпавярховік. Загінулі 5 асобаў і больш як 50 пацярпелі. 8 верасня таго ж году ракета трапіла ў будынак паліцыі, загінуў паліцыянт.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў