Генштаб: Войскі гатовыя ўжыць ядравую зброю. Гэта можа прывесці да ўдару па Беларусі


Збройныя сілы Беларусі разам з расейскімі войскамі пачалі выконваць вучэбна-баявыя заданні ў межах другога этапу вучэнняў з нестратэгічнымі ядравымі сіламі. Пра гэта паведаміў начальнік Генеральнага штабу, першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.

Павел Муравейка.
Фота: minpolit.com

«Усе кантрольныя нарматывы, якія павінны былі быць адпрацаваныя, выкананыя раней за прызначаны тэрмін, выкананыя дакладна, без мітусні. Я задаволены працаю нашых разлікаў, нашых лётчыкаў, нашага інжынерна-тэхнічнага складу», – сказаў начальнік Генштабу.

Пры гэтым Павел Муравейка падкрэсліў:

«Падраздзяленні і часткі Збройных сілаў Беларусі да ўжывання спецыяльнай ядравай зброі гатовыя».

Разбор
Ядравы ўдар па Беларусі не выключаны? Ці праўда ўсё так сур’ёзна і як з гэтым жыць
2022.09.29 06:30

Яшчэ да таго, як улады Беларусі і Расеі паведамілі пра размяшчэнне на беларускай тэрыторыі расейскай ядравай зброі, выказваліся меркаванні, што яе ўжыванне Крамлём можа прывесці да ўдару ў адказ па Беларусі. Яшчэ на ваенных вучэннях 2016 года кіраўнікі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША разглядалі, як можна адказаць на ўдар Расеі па войсках NATO тактычнай ядравай зброяй падчас гіпатэтычнага нападу Расеі на адну з краінаў Балтыі. Біць па Расеі – рызыкнуць выклікаць узаемную анігіляцыю, не ўжыць ядравай зброі ў адказ – паказаць нерашучасць. Адна з ідэяў – ударыць па Беларусі. Ужыванне ж ядравай зброі з беларускай тэрыторыі толькі павялічвае верагоднасць удару ў адказ.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў