У першы дзень дзеяння буфернай зоны ў Польшчы ў МУС Беларусі паведамілі пра затрыманне групы мігрантаў


54 замежнікаў, якія нелегальна перабывалі ў Беларусі, былі выяўленыя ў Калодзішчах каля Менску. Як паведамляе МУС у сваім Telegram-канале, мігрантаў прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці, «пастаноўлена выправадзіць іх з краіны». Міліцыянты адсправаздачыліся пра гэта ў першы дзень, як у суседняй Польшчы з’явілася буферная зона, уведзеная праз міграцыйны крызіс.

Замежнікі, выяўленыя ў Калодзішчах каля Менску.
Скрыншот: pressmvd / Telegram

Замежнікаў, якія не мелі законных падставаў перабываць у Беларусі, выявілі ў некалькіх дамах у Калодзішчах. Былі затрыманыя 54 асобы – грамадзяне Ірану, Індыі, Пакістану, Сірыі, Судану і Шры-Ланкі. Яны прыехалі ў нашую краіну наземным транспартам з Расеі і планавалі трапіць у ЕЗ. Беларускіх візаў у іх не было. Паводле МУС, замежнікаў прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці, іх пастанавілі дэпартаваць.

Сёння ж дзяржаўная газета «Гомельская праўда» апублікавала справаздачу пра вынікі «першага этапу аперацыі ў супрацьдзеянні незаконнай міграцыі ў фармаце АДКБ «Нелегал-2024» пад умоўнаю назваю «Нелегал Трафік». Сцвярджаецца, што з 3 да 9 чэрвеня міліцыянты выявілі 207 парушэнняў міграцыйнага заканадаўства. 11 замежнікаў было пастаноўлена дэпартаваць, супраць дзвюх асобаў завялі крымінальныя справы.

Hавiны
«Падляшша прачнулася ў буфернай зоне». У Польшчы на мяжы з Беларуссю пачаў дзеяць адмысловы рэжым
2024.06.13 09:25

13 чэрвеня ў некаторых прымежных раёнах Польшчы пачала дзеяць буферная зона, дзе забараняецца прысутнасць старонніх асобаў. Такі адмысловы рэжым увялі дзеля бяспекі польскіх памежнікаў, паліцыянтаў і вайскоўцаў, а таксама для абмежавання дзейнасці кантрабандысцкіх групаў, якія спрыяюць нерэгулярнай міграцыі.

Апошні раз перад гэтым МУС Беларусі паведамляў пра затрыманне замежнікаў 9 красавіка. Тады 29 грамадзянаў Афганістану, Емену і Сірыі былі выяўленыя ў Калодзішчах і вёсцы Вялікае Сціклева. Мігранты таксама не мелі беларускіх візаў, прыехалі да нас з Расеі і планавалі рушыць далей на захад.

Аналітыка
Расея тэстуе польскую мяжу? Чаму мігранты сталі ўсё часцей атакаваць памежнікаў Польшчы
2024.06.06 07:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў