news
Фота

Ахвярапрынашэнне падчас ісламскага свята ў Карачы і барацьба з ляснымі пажарамі ў Грэцыі ды ЗША. Фатаграфіі тыдня

А таксама наступствы паводкі на поўдні Кітаю.
23.06.202409:00

Святкаванне Купалля ў Польшчы, лясныя пажары ў Грэцыі і ЗША, пратэсты супраць павышэння падаткаў у Кеніі, вялікая паводка на поўдні Кітаю. Сабралі галоўныя і часам шакавальныя здымкі за тыдзень. 

Дзяўчаты ў вянках святкуюць Купалле на кургане Крака ў Кракаве, Польшча. 20 чэрвеня 2024 года.
Фота: Beata Zawrzel / Reporter / East News
Паліцыя затрымлівае дэманстранта падчас пратэсту супраць павышэння падаткаў. Супраць удзельнікаў мітынгу паліцыя ўжыла слезацечны газ і вадамёты. Найробі, Кенія. 20 чэрвеня 2024 года.
Фота: Luis Tato / AFP / East News
Мясцовыя жыхары, стоячы ў вадзе, разбіраюць завалы пасля паводкі, выкліканай залевамі на поўдні Кітаю. Колькасць загінулых дасягнула 13 асобаў, больш за 10 тысячаў былі эвакуяваныя з Мэйчжоў, Кітай. 19 чэрвеня 2024 года.
Фота: Stringer / Anadolu Press / Abaca Press / Forum
Людзі бяруць удзел у занятках ёгай у Садах Лёдзі ў Міжнародны дзень ёгі ў Дэлі, Індыя. 21 чэрвеня 2024 года.
Фота: Arun Sankar / AFP / East News
Пажарнік змагаецца з агнём падчас ляснога пажару каля Ладагі ў Каліфорніі, ЗША. 17 чэрвеня 2024 года.
Фота: Carlos Barria / Reuters / Forum
Мужчыны забіваюць перапужанага вярблюда пасярод вуліцы падчас ісламскага свята Курбан-байрам, ахвярапрынашэння на знак заканчэння паломніцтва хадж у Мекку. Карачы, Пакістан. 18 чэрвеня 2024 года.
Фота: Rizwan Tabassum / AFP / East News
Заўзятары зборнай Турцыі граюць на бубнах падчас дажджу перад футбольным матчам паміж Турцыяй і Грузіяй на «Еўра-2024». Дортмунд, Нямеччына. 18 чэрвеня 2024 года.
Фота: Kenzo Triboullard / AFP / East News
Сабака аблізвае спіну хлопца, які дапамагаў гасіць лясны пажару, выкліканы засухай і высокімі тэмпературамі ў рэгіёне. Кіцы, Грэцыя.
Фота: Louisa Gouliamaki / Reuters / Forum
Вернікі моляцца падчас імшы, прысвечанай намаганням валанцёраў і святароў, якія абслугоўваюць малазабяспечаныя раёны ва ўмовах урадавых абмежаванняў на размеркаванне субсідаванай ежы ў сталоўках, у святыні Панны Каакупэ, Буэнас-Айрэс, Аргентына. 19 чэрвеня 2024 года.
Фота: Rodrigo Abd / AP Photo / East News
Тысячы людзей збіраюцца ў Стоўнгэнджы на сёлетні дзень летняга сонцастаяння, каб адзначыць самы доўгі дзень у годзе. Стоўнгэндж, Вялікая Брытанія. 21 чэрвеня 2024 года.
Фота: Christopher Walls / Story Picture Agency / Shutterstock / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu