Беларусь трапіла ў спіс найгоршых краінаў для працоўных. Побач – М'янма і Бангладэш


Беларусь з’яўляецца адной з дзесяці краінаў свету, дзе назіраецца найгоршай сітуацыя з правамі працоўных. Пра гэта гаворыцца ў новым рэйтынгу правоў рабочых, які апублікавала Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (ITUC).

РЭП.
Фота: praca-by.info

«Найгоршымі дзесяццю краінамі для працоўных у 2024 годзе былі: Бангладэш, Беларусь, Эквадор, Егіпет, Эсватыні, Гватэмала, М’янма, Філіпіны, Туніс і Турэччыны», – гаворыцца ў рэйтынгу.

У ім адзначаецца, што ў Беларусі, а таксама Егіпце, Гон-Конгу і Судане незалежны прафсаюзны рух ужо быў знішчаны ўладамі, а работнікі «былі пазбаўленыя сваёй асноўнай свабоды – ствараць і ўступаць у прафсаюзы на ўласны выбар».

У рэйтынгу адзначаецца, што з красавіка 2022 года беларускі ўрад узмацніў рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў. У краіне працягваюцца арышты і пераслед работнікаў, нелаяльных рэжыму. Як паведамляецца, у Беларусі цяпер несправядліва зняволеныя 42 лідары і чальцы прафсаюзаў.

«Тыя ж, каго ўлады вызваляюць пасля адбыцця тэрміну пакарання, атрымліваюць кляймо «экстрэмістаў» і робяцца ізгоямі ў грамадстве», – гаворыцца ў рэйтынгу.

Згодна з ім, колькасць краін, дзе абмежаваныя правы на свабоду слова і сходаў, працягвае павялічвацца. У 74 краінах з 151 зарэгістраваныя выпадкі затрыманняў ці арыштаў. Летась такіх было 69 краінаў.

Аб’ектыў
За што рэжым помсціць незалежным прафсаюзам?
2022.11.25 20:51

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў