Саша Філіпенка запрашае на свой стэндап у Беластоку


Сустрэча з пісьменнікам адбудзецца 18 чэрвеня ў беларускім хабе «Новая Зямля» а 18.30. Гэта будзе фінальны выступ Сашы Філіпенкі падчас чэрвеньскага туру па Польшчы.

Прадстаўлена рэдакцыі

Да гэтага пісьменнік выступаў у Познані, сёння, 13 чэрвеня, Філіпенка выступае ў Кракаве, 14 чэрвеня – Лодзь, 15 чэрвеня – Варшава.

– Мы будзем казаць пра літаратуру, камедыю, тэатр, вайну, вядома, пра Беларусь. Увогуле, пра ўсё тое, пра што звычайна гаворым з сябрамі. Я пачытаю, адкажу на пытанні чытачоў. Скажу толькі адно – сустрэча ў Гданьску пачалася а 19:30 і скончылася а 23:20! Публіка не адпускала і ўсё задавала і задавала пытанні. Упэўнены, у іншых гарадах будзе гэтак жа цікава, – сказаў у размове з «Белсатам» Саша Філіпенка.

Саша Філіпенка – пісьменнік з Беларусі, лаўрэат літаратурных прэміяў. Кнігі пісьменніка перакладзеныя на 15 моваў. Спектаклі паводле ягоных раманаў былі паказаныя ў Нямеччыны, Украіне, Расеі, Літве.

Сустрэча з Сашам Філіпенкам – гэта пісьменніцкі стэндап, у рамках якога ён раскажа пра тое, як літаратура адлюстроўвае час, як размываюцца межы паміж выдумкай і рэальнасцю і як пісьменнікі аказваюцца праваднікамі гісторыі.

Акрамя таго, Саша падзеліцца гісторыямі пра свой досвед працы ў архівах розных краінаў і пра вандроўкі слядамі герояў уласных раманаў, прачытае ўрыўкі з «Крэмулятара», раскажа пра свае новыя працы і адкажа на пытанні аўдыторыі.

Інтэрв’ю
«Думаюць, што забіваючы, вызваляюць ДНР і ЛНР». Саша Філіпенка – пра сваю новую кнігу і пра тое, як яна тлумачыць сённяшнія падзеі
2022.04.12 13:56

АС belsat.eu

Стужка навінаў