Нігерыя, Егіпет, Сьера-Леонэ: колькі замежнікаў і з якіх краін працуюць на МТЗ


На Менскім трактарным заводзе працуе каля 150 замежнікаў, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Фота: belarustractors_official / Telegram

Больш за ўсё – з Расеі, Украіны, Грузіі, Азербайджану і Узбекістана. Але ёсць і грамадзяне з краін далёкага замежжа – напрыклад, з Нігерыі, Егіпта, Алжыра, Малі і нават Сьера-Леоне.

Пераважна замежнікі працуюць па працоўных прафесіях, але ёсць сярод іх і інжынеры, і кіраўнікі. Прыязджаюць на МТЗ і студэнты – прайсці вытворчую практыку або на падпрацоўку ў вольны ад вучобы час.

Зазірнулі ў Рэспубліканскій банк вакансіяў: на 22 чэрвеня завод МТЗ шукае на працу 2870 спецыялістаў рознага профілю. Выглядае, што замежнікамі прадпрыемства спрабуе залатаць працоўныя дзіры.

Як, напрыклад, робяць гэта ў медыцыне.

Разбор
Хто будзе лячыць беларусаў? Ці заменіць Лукашэнка нелаяльных беларускіх медыкаў на мігрантаў?
2024.04.09 09:00

Каб паправіць сітуацыю з працоўнымі кадрамі, на МТЗ запускалі акцыю: супрацоўнікам абяцалі па 500 рублёў, калі яны прывядуць на завод сяброў. Аднак былі ўмовы – прыводзіць трэба было толькі прафесіяналаў са спецыяльнага спісу з пэўнай кваліфікацыяй. Напрыклад, завод меў патрэбу ў зубарэзчыках, вадзіцелях-выпрабавальніках, кавалях-штампоўшчыках, наладчыкаў аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў, токарах, фрэзероўшчыках – усіх не ніжэй за трэці разрад.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў