У Польшчы спрасцілі прызнанне дакументаў аб беларускай адукацыі


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны. Як адзначае радыё «Свабода», адна з правак тычыцца беларусаў: пацвердзіць беларускі атэстат зараз змогуць усе, а не толькі людзі з міжнароднай абаронай.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі глядзяць на Замкавую плошчу і Каралеўскі замак з вышыні аглядальнай пляцоўкі. Варшава, Польшча. 6 красавіка 2024 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Адна з паправак дае магчымасць пацвердзіць у Польшчы атэстат аб пачатковай, сярэдняй, няпоўнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі краіны, якая дэнансавала пагадненні з Польшчай аб прызнанні дакументаў аб адукацыі. Раней пацвердзіць атэстат праз адпаведную працэдуру ў Польшчы маглі толькі асобы са статусам уцекача і дадатковай абаронай, уцекачы ад узброеных канфліктаў, стыхійных бедстваў і іншых гуманітарных крызісаў, а таксама іхныя блізкія.

Беларусь прыпыніла пагадненне з Польшчай аб супрацы ў галіне адукацыі ў лютым 2023 года. Пазней стала вядома, што ў Беларусі перасталі выдаваць даведкі для паступлення ў замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Праўкі, якія падпісаў прэзідэнт Польшчы, таксама прадугледжваюць стварэнне пасады міжкультурнага асістэнта, які будзе працаваць у школах для дапамогі замежным грамадзянам, якія не валодаюць польскай мовай на дастатковым для атрымання адукацыі ўзроўні.

Hавiны
Мінадукацыі хоча паскорыць прастаўленне апастылю на дакументы
2024.06.03 15:19

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў