Пасля правярання палюбоўніцай Лукашэнкі ў віцебскай больніцы зачысцілі кіраўніцтва


У Больніцы хуткай медычнай дапамогі ў Віцебску прайшло правяранне надання экстранай дапамогі пад кіраўніцтвам галоўнай доктаркі Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтру Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірыны Абельскай.

Ірына Абельская.
Фота: sb.by

У выніку былі знятыя з пасады галоўны доктар Андрэй Захараў, галоўная медсястра Надзея Рыбалка, загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Васіль Мусійчук, паведамляюць «Белые халаты».

Выконваць абавязкі галоўнага доктара прызначылі намесніка галоўнага доктара ў пытаннях медычнай часткі Аляксандра Віннікава.

Ірына Абельская – былая палюбоўніца і маці Мікалая, пазашлюбнага сына Аляксандра Лукашэнкі. Апроч таго, што яна ўзначальвае Рэспубліканскі клінічны медычны цэнтр Кіраўніцтва справамі самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, жанчына таксама ёсць заснавальніцаю Менскай міжнароднай гімназіі, дзе вучацца дзеці ледзь не ўсёй лукашэнкаўскай гэтак званай эліты. З 2024 года Абельская таксама ўваходзіць у Савет Рэспублікі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў