Старшыня Еўракамісіі: Лукашэнка не змог падарваць адзінства ЕЗ


Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, якая разам з генеральным сакратаром NATO Енсам Стольтэнбэргам, наведвае Вільню, паабяцала патроіць фінансавую падтрымку Літвы ў сувязі з гібріднымі атакамі рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта піша Delfi.

«Вось ужо 4 месяцы Літва сутыкаецца з наўмысным, цынічным і небяспечным гібрыдным нападам, арганізаваным рэжымам Лукашэнкі. Ён пагражае жыццям ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў, дае ілжывыя абяцанні. Літва гуманна і рашуча спраўляецца з гэтым крызісам. ЕЗ працягвае падтрымліваць вас у вашых намаганнях», – сказала яна.

Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што сума грошай, якая выдаткоўваецца Літве на назіранне за мяжой, будзе павялічана ўтрая.

«Лукашэнку не ўдалося падарваць салідарнасць і адзінства ЕЗ. Мы ўсе разам будзем супрацьстаяць гэтай гібрыднай атацы, але мы хочам параіць атрымліваць урокі. Мы не можам адварочвацца ад унутраных праблемаў – нашыя канкурэнты, нашыя праціўнікі не могуць проста ўзяць і выкарыстоўваць гібрыдныя атакі супраць нас, каб схаваць праблемы ў сваіх краінах», – сказала кіраўніца Еўракамісіі.

Аб’ектыў
Захад будзе размаўляць з Лукашэнкам, як з тэрарыстам, які захапіў закладнікаў
2021.11.17 21:48

РР belsat.eu

Стужка навінаў