На мяжы напружана: у чарзе ў ЕЗ – 50 аўтобусаў і 1900 фураў


Каля пункту пропуску «Берасце» велізарная чарга аўтобусаў чакае заезду ў Польшчу. Да 10 раніцы 10 чэрвеня іх сабралася 50, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

Пры гэтым на беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах аўтобусных чэргаў няма.

Чарга з легкавых аўтамабіляў перад польскім пунктам пропуску «Тэрэспаль» («Берасце») – 250 аўтаў. У Літву чэргі меншыя, але таксама адчувальныя. Перад памежным пераходам «Мядзінінкай» («Каменны Лог») заезду ў Літву чакаюць 130 легкавікоў, а перад «Шальчынінкай» («Беняконі») – 70.

На літоўскіх памежных пераходах «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») заезду чакаюць 130 і 70 легкавікоў адпаведна.

Чэргі легкавых аўтаў на выездзе з Беларусі ў краіны ЕЗ.
Інфаграфіка: Дзяржпамежкамітэт

Яшчэ горшая сітуацыя з грузавым транспартам. Усяго заезду ў Літву чакаюць больш за 1260 цяжкавікоў.

«За выходныя дні ў Літву прайшло ў сярэднім 32 % вялікагрузаў ад нормы. Менш за ўсё аформілі працаўнікі “Мядзінінкаю” (“Каменны Лог”) – 17 % аўтаў.

Праз адзіны дзейны латвійскі пункт пропуску “Патэрніекі” (“Грыгораўшчына”) у краіны ЕЗ цягам двух дзён заехала 45 % грузавікоў. Польскі бок у “Кукурыках” (“Казловічы”) прапусціў 58 % фураў ад нормы», – піша Дзяржпамежкамітэт Беларусі.

Заезду ў Латвію каля адзінага працоўнага пункту пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць 630 грузавых аўтамабіляў.

Чэргі грузавога транспарту на выездзе з Беларусі ў краіны ЕЗ.
Інфаграфіка: Дзяржпамежкамітэт

На польскім напрамку чэргаў з грузавікоў няма.

Абноўлена
На мяжы з Польшчай праблемы: у чатах баяцца, што «Тэрэспаль» закрылі, памежнікі абвяргаюць
2024.06.04 15:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў