Расея і Паўночная Карэя дамовіліся дапамагаць адна адной падчас вайны


Паўночная Карэя паведаміла падрабязнасці дамовы аб стратэгічным партнёрстве з Расеяй. Згодна з дамоваю, краіны павінны даць усю наяўную вайсковую дапамогу, калі адзін з бакоў зазнае напад і акажацца ў стане вайны. Пра гэта паведамляе «Reuters».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: anna-news.info

«Калі адзін з бакоў акажацца ў стане вайны праз узброены напад адной або некалькіх дзяржаваў, другі бок неадкладна надасць яму вайсковую дапамогу ўсімі наяўнымі ў яго сродкамі ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статуту ААН і законамі КНДР і Расейскай Федэрацыі», – гаворыцца ў артыкуле 4 дамовы.

У дакуменце таксама гаворыцца, што ніводзін з бакоў не падпіша дамовы з трэцяй краінай, якая ўшчамляла б інтарэсы падпісантаў, і не дазволіць, каб яе тэрыторыя выкарыстоўвалася якой-небудзь краінай для нанясення шкоды бяспецы і суверэнітэту партнёра.

Дамова была падпісаная 19 чэрвеня падчас першага за 24 гады візіту прэзідэнта Расеі ў Паўночную Карэю.

Дамова разглядаецца як адраджэнне пагаднення аб узаемнай абароне ў адпаведнасці з дамовай 1961 года паміж саюзнікамі ў халоднай вайне. Яна была ануляваная ў 1990 годзе, калі Савецкі Саюз наладзіў дыпламатычныя адносіны з Паўднёвай Карэяй.

Кім Чэн Ын звязаў дамову з барацьбой з «гегеманісцкай і імперыялістычнай» палітыкай Захаду.

Візіт Уладзіміра Пуціна ў КНДР адбыўся неўзабаве пасля таго, як шэраг заходніх краінаў дазволіў Украіне выкарыстоўваць іх зброю для ўдараў па тэрыторыі Расеі, каб абараніцца ад атак агрэсара.

Меркаванні
Улада ёсць, бракуе славы. А славы хочацца. Хоць якой славы
2024.06.20 09:46

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў