Грамадзянцы Літвы Элене Раманаўскіене прысудзілі 6 гадоў калоніі


Загадчыцы аддзелу маркетынгу санаторыю «Беларусь» у Друскеніках Элене Раманаўскіене прысудзілі 6 гадоў нібыта за агентурную дзейнасць. Пра гэта паведамляе дзяржаўны тэлеканал ОНТ.

Грамадзянку Літвы Элену Раманаўскіене ў Беларусі асудзілі нібыта за агентурную дзейнасць.
Фота: ontnews / Telegram

Разгляд ейнай справы адбыўся ў Менскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме.

Тэлеканал ОНТ сцвярджае, што загадчыца маркетынгавай службы санаторыю «Беларусь» Элена Раманаўскіене і дырэктар установы нібыта былі завербаваныя Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі Літвы больш за 10 гадоў таму:

«Яны неаднаразова давалі звесткі аб пастаяльцах, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і аб высокапастаўленых беларускіх чыноўніках».

Дырэктару, паводле ОНТ, прысудзілі 9 гадоў зняволення, і ён ужо адбывае пакаранне.

Імя дырэктара прапагандысты не называюць, але, імаверна, маецца на ўвазе былы галоўны доктар санаторыю «Беларусь» Андрэй Кобель. Раней медыі паведамлялі, што супраць яго завялі крымінальную справу за здраду дзяржаве.

Грамадзянка Літвы Элена Раманаўскіене нарадзілася ў Беларусі і працавала ў санаторыі «Беларусь» у літоўскіх Друскеніках. Затрымаць жанчыну маглі летась, калі яна наведвала ў Беларусі родных.

Hавiны
Галоўнага лекара беларускіх санаторыяў у Літве і Сочы падазраюць у «дзяржаўнай здрадзе»
2023.08.01 07:50

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў